Мытны саюз пачне функцыянаваць праз 3 гады
Сёння на саміце ЕўрАзЭс прэзідэнты Беларусі,Казахстана і Расіі падпісалі дакументы, якія датычацца фармавання прававой базы Мытнага саюза супольнасці. Лідэры трох краін падпісалі дамову аб стварэнні адзінай мытнай тэрыторыі, дамову аб камісіі Мытнага саюза і пратакол, які рэгулюе парадак уступлення і выхаду з саюза.
Удзельнікі саміту далі даручэнне ўрадам Беларусі і Казахстана скарэктаваць унутрыдзяржаўныя працэдуры, неабходныя для набыцця моцы міжнароднымі дамовамі па фармаванні Мытнага Саюза Расіі, Беларусі і Казахстана.
Другая частка пакета дакументаў, што датычацца стварэння Мытнага саюза і ўключае дзевяць дамоў, будзе падпісаная падчас пасяджэнняў кіраўнікоў урадаў ЕўрАзЭС у снежні.
На думку Уладзіміра Пуціна, Мытны саюз пачне функцыянаваць у 2010 годзе.
РИА Новости