МЗС: Беларусь гатовая працягваць нармалізаваць адносіны з ЗША

МЗС: Беларусь гатовая працягваць нармалізаваць адносіны з ЗША

9 лістапада стала вядома, што на прэзідэнцкіх выбарах у Злучаных Штатах перамог кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп. Беларусь гатовая працягваць сумесную з ЗША працу па нармалізацыі адносін. Пра гэта сёння заявіла намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі, начальнік аддзела прэс-службы МЗС нашай краіны Марыя Ваньшына. Яна адказвала на пытанне журналістаў адносна вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у ЗША.

"Мы з павагай ставімся да волевыяўлення грамадзян Злучаных Штатаў Амерыкі і віншуем усіх амерыканцаў з прэзідэнцкімі выбарамі, што адбыліся, — цытуе словы Ваньшынай БЕЛТА. — Беларускі бок выказвае гатоўнасць працягваць сумесную з амерыканскім бокам працу па далейшай нармалізацыі нашых двухбаковых адносінаў".

Адзначым, што ў апошнія гады паміж Беларуссю і ЗША адбылося пацяпленне адносін, пра што неаднаразова заяўляў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі