МЗС: Беларусь не падпісвала з Іракам кантракт пра пастаўку ўзбраенняў

Нагадаем, раней прэм'ер-міністр Ірака у інтэрв'ю ВВС адзначыў, што яго краіна купіла ў Расіі і Беларусі некалькі знішчальнікаў, якія былі ў эксплуатацыі. І гэтыя самалёты, нібыта, могуць пачаць палёты над Іракам ў бліжэйшыя некалькі дзён.

"Ні аднаго падпісанага кантракту па пастаўках у Ірак ўзбраення, тым больш авіяцыйнай тэхнікі, якая падлягае выкананню ў бліжэйшыя дні, не існуе", — сказаў Дзмітрый Мірончык. Разам з тым ён адзначыў, што перамовы аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве паміж паўнамоцнымі структурамі Беларусі і Ірака могуць весціся, "аднак канкрэтных дамоўленасцяў... няма".

РІА "Новости" нагадвае пра меркаванне дырэктара Цэнтра аналізу гандлю зброяй Ігара Каротчанкі: Ірак мог купіць шэсць расійскіх самалётаў Су-30К, якія былі на рамонце ў Беларусі.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі