МЗС Беларусі адхрысціўся ад праблемы з ростам мігрантаў

Будынак Міністэрства замежных спраў Беларусі / МЗС РБ
Будынак Міністэрства замежных спраў Беларусі / МЗС РБ

Міністэрства замежных спраў Беларусі заявіла, што не мае нічога агульнага з сапраўднымі прычынамі росту плыні міграцыі.

У МЗС лічаць, што непасрэднае дачыненне да праблемы маюць краіны ЕС, у той час як "геапалітычна Беларусь не можа ўплываць на выбар шляхоў і пунктаў прызначэння міграцыі".

Знешнепалітычнае ведамства запэўнівае, што беларускія памежнікі прыкладаюць "сістэмныя намаганні" па спыненні каналаў незаконнай міграцыі. Уся статыстыка перадаецца еўрапейцам, аднак аналагічных звестак ад іх нібыта не паступае.

8 верасня стала вядома, што Еўразвяз абвясціў афіцыйнаму Мінску дэмарш аб незаконным перасячэнні мяжы Беларуссю. У ЕС лічаць, што міграцыйны крызіс створаны штучна і да яго маюць дачыненьне беларускія ўлады.

У адказ Беларусь вырашыла прыпыніць Пагадненне паміж РБ і ЕС аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу.

Раней Літва, Латвія і Польшча ўвялі рэжым надзвычайнага становішча ў прыгранічных раёнах праз рэзкі наплыў эмігрантаў праз тэрыторыю Беларусі ў ЕС. Акрамя таго, гэтыя тры краіны вырашылі збудаваць агароджы на мяжы з Беларуссю.

У ЕС лічаць, што міграцыйны крызіс створаны штучна і да яго маюць дачыненне беларускія ўлады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі