МЗС Беларусі распавёў, якія абмежаванні ўвялі суседзі і калі пачнуць дзейнічаць

Еўрарадыё
Еўрарадыё

У краінах-суседзях Беларусі ўведзены дадатковыя абмежаванні, у тым ліку забарона на ўезд замежных грамадзян, накіраваныя на прадухіленне распаўсюджвання каранавіруса. МЗС Беларусі апублікаваў пералік абмежаванняў, якія неўзабаве ўступяць у сілу ва Украіне, Польшчы і Літве.

Украіна

З 00 гадзін 01 хвіліны па кіеўскім часе 16 сакавіка тэрмінам на два тыдні будзе дзейнічаць забарона на ўезд праз дзяржаўную мяжу Украіны для іншаземцаў і асоб без грамадзянства. Забаронены ў тым ліку і транзітны праезд.

Польшча

З 13 сакавіка 2020 г. на 10 дзён (з магчымасцю падаўжэння тэрміну) будзе зачынена для замежных грамадзян мяжа. З 00.00 15 сакавіка 2020 г. (ноч з суботы на нядзелю) Польшча прыпыняе памежны рух на беларуска-польскай мяжы. Спыняецца міжнародныя авія- і чыгуначныя зносіны, у тым ліку транзітны праезд. Ужо абвешчана аб адмене авіярэйсаў і цягнікоў.

Будзе спынены памежны рух на наступных пунктах пропуску: Белавежа — Перароў (аўтадарожны / пешаходны); Чарамха — Высока-Літоўск (чыгуначны); Полаўцы — Пясчатка (аўтадарожны); Славацічы — Дамачава (аўтадарожны); Рудаўка — Лясная (рачны).

Пры гэтым грамадзяне Беларусі, у якіх ёсць права на пастаяннае жыхарства ў Польшчы, могуць уехаць туды праз адкрытыя для асаблівага руху памежныя пераходы, але будуць вымушаныя прайсці 14-дзённы каранцін.

Ўнутраны аўтамабільны, чыгуначны і авіяцыйны транспарт у Польшчы будзе функцыянаваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі