Шэсць парадаў ад беларускіх дыпламатаў для тых, хто зараз знаходзіцца за мяжой

Каранавірус у Італіі / Reuters
Каранавірус у Італіі / Reuters

Мы ўбачылі, як гэтым тэкстам падзяліўся телеграм-канал пасольства Беларусі ў Расіі, але потым даведаліся, што на самой справе аўтар — юрыст Уладзімір Несмашный. А тое, што дыпламаты перадрукоўваюць яго тэкст паказчык таго, што рэкамендацыі добрыя.

Калі ў дадзены момант вы знаходзіцеся за мяжой у краіне, дзе выяўлены выпадкі каранавіруса. Калі дзяржава ўжо закрыла межы і распачала іншыя меры або неўзабаве такія меры будуць прынятыя. Калі рэйсы, на якіх вы павінны з'ехаць на радзіму, адменены або плануюцца да адмены, зрабіце, калі ласка, наступнае:

Звяжыцеся са сваімі роднымі, блізкімі, сябрамі, паведаміце ім дзе вы знаходзіцеся і як з вамі звязацца. Перадайце ім нумар вашага рахунку або нумар банкаўскай карты, якая ў вас з сабой, каб пры неабходнасці яны маглі аператыўна дапамагчы вам грашыма.

Пры наяўнасці грошай у найбліжэйшам супермаркеце або дзе-небудзь яшчэ набудзьце мясцовую сім-карту з інтэрнэтам, для таго каб быць заўсёды на сувязі.

Звяжыцеся з беларускай амбасадай або консульствам ў краіне знаходжання або ў бліжэйшай краіне, дзе яны ёсць.

Гэта трэба, каб пры неабходнасці палегчыць ваш пошук або, папрасіць консульскую дапамогу для таго каб пакінуць краіну, калі сітуацыя з закрытымі межамі зацягваецца. Памятайце, вы як беларускі грамадзянін на тэрыторыі іншай дзяржавы не патрэбныя нікому. Акрамя афіцыйнага дыпламатычнага прадстаўніцтва Беларусі. Адна з задач якога — забеспячэнне вашых правоў і клопат аб вашай лёсе ў складанай сітуацыі.

Праверце тэрмін дзеяння візы.

Калі тэрмін дзеяння візы заканчваецца, абавязкова звярніцеся ў беларускае пасольства або консульства за дапамогай. Каб вырашыць пытанне аб прадастаўленні вам дадатковага часу без парушэння ўмоў візы па форс-мажорным абставінам

Праверце тэрмін дзеяння наяўнай у вас медыцынскай страхоўкі.

Калі страхоўка кароткатэрміновая ці яе тэрміну дзеяння відавочна не хопіць, аформіце мясцовую страхоўку адпаведнага тыпу. Або папрасіце вашых родных звязацца са страхавой кампаніяй у Беларусі, для таго каб неяк падоўжыць тэрмін дзеяння вашай страхоўкі або афарміць новую на ваша імя.

Не панікуйце!

У выпадку любых праблем са здароўем звяртайцеся па медыцынскую дапамогу ў бліжэйшыя медыцынскія ўстановы.

Падтрымлівайце пастаянную сувязь з блізкімі і роднымі.

Сачыце за змяненнем сітуацыі з транспартам, якім вы можаце пакінуць краіну дзе знаходзіцеся і вярнуцца на радзіму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі