МЗС Беларусі жорстка адказала Польшчы на заявы пра збройных парушальнікаў мяжы

МЗС Беларусі жорстка адказала Польшчы на заявы пра збройных парушальнікаў мяжы

МЗС Беларусі заявіла "рашучы пратэст" часоваму паверанаму ў справах Польшчы Марціну Вайцэхоўскаму. Гэта рэакцыя на абвінавачанні ў парушэнні дзяржаўнай мяжы Польшчы ўзброенымі асобамі ў вайсковай форме, якія прагучалі ўчора ад польскіх афіцыйных асобаў.

“Беларусь ніколі не правакавала і не мае намеру правакаваць памежныя інцыдэнты, таму катэгарычна адвяргае падобнага роду правакацыі”, — сцвярджае МЗС Беларусі ў сваёй заяве. 

Перад гэтым часовага паверанага ў справах Беларусі выклікалі ў МЗС Польшчы. Польскія ўлады заявілі, што чакаюць тлумачэнняў інцыдэнту на мяжы.

Як сцвярджае польскі бок, у ноч на 2 лістапада на польскім баку былі заўважаныя невядомыя людзі ў форме і са зброяй. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі