МЗС: Грамадзян Беларусі на захопленым самалёце няма

МЗС: Грамадзян Беларусі на захопленым самалёце няма

Грамадзян Беларусі на борце захопленага самалёта авіякампаніі EgyptAir няма, паведамляе МЗС нашай краіны.

У афіцыйным твітары МЗС гаворыцца: "Паводле інфармацыі авіякампаніі EgyptAir, грамадзян Беларусі на борце захопленага самалёта, які выконваў рэйс Александрыя — Каір, няма".

Рэйсы "Белавія" з Мінску ў Ларнаку адбываюцца толькі па суботах. Таму пакуль што закрыццё аэрапорта ніяк не адбыілася на нацыянальным авіяперавозчыку.

Як паведамлялася раней, пасажырскі самалёт A320 авіякампаніі EgyptAir быў захоплены мужчынам, які запатрабаваў, каб рэйс сеў у кпрыскім аэрапорце Ларнака. СМІ паведамляюць, што захопнік самалёта — ліванец Ібрагім Самаха. Захопнік адпусціў амаль усіх пасажыраў, акрамя чатырох замежнікаў. Таксама на борце застаюцца чальцы экіпажа.

Паводле апошніх звестак, Самаха запатрабаваў палітычнага прытулку. Паведамляецца, што захопнік — выхадзец з Лівіі, прафесар ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі