У МЗС пракаментавалі рэзалюцыю Савета ААН па правах чалавека па Беларусі
МЗС пракаментаваў рэзалюцыю Савета ААН па правах чалавека па Беларусі. Сітуацыя з правамі чалавека разглядалася на яго 41-й сесіі ў Жэневе. Мандат спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў нашай краіне працягнулі на год. Былі адзначаны асноўныя парушэнні: ціск на праваабаронцаў, незалежныя прафсаюзы, затрыманні журналістаў, абмежаванні на правядзенне мірных сходаў і г. д. Таксама ў Жэневе абурыліся рашэнню ўладаў Беларусі не пускаць у краіну з афіцыйным візітам спецдакладчыка, інфармуе TUT.by.
У МЗС Беларусі лічаць, што рэзалюцыя не адпавядае духу бягучых адносінаў Беларусі з ЕС. Адзначаюць, што яна "абсурдная як па змесце, так і па самой ідэі яе прыняцця". Знешнепалітычнае ведамства нагадвае, чаму не прызнае мандат спецдакладчыка: улады Беларусі разглядаюць яго "як несправядлівую і дыскрымінацыйную меру". Афіцыйны Мінск выступае за адмену і мандата спецдакладчыка па Беларусі, і рэзалюцыі.
Больш важных падзей у праграме “Петарда”