МЗС спадзяецца, што дэлегацыю Беларусі ў Euronest сфарміруюць толькі дэпутаты

Беларусь спадзяецца, што дэлегацыя ад нашай краіны ў Euronest — парламент праграмы "Усходняе партнёрства" — будзе сфарміраваная выключна з дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Пра гэта 9 ліпеня заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў. "Беларуская дэлегацыя можа быць сфармаваная толькі з парламентарыяў Рэспублікі Беларусь, - цытуе Мартынава РІА "Новости". — Гэта нашая прынцыповая пазіцыя, і я спадзяюся, што ў гэтым пытанні пераможа розум", — дадаў ён.

У сваю чаргу, еўракамісар Штэфан Фюле заявіў, што фарміраванне дэлегацыі цалкам знаходзіцца ў кампетэнцыі Еўрапарламента.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі