МЗС узгадніў павышэнне коштаў на пладовыя віны
1 студзеня 2021 года падаражэе пладовае віно. Адпаведную пастанову прыняло Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Мінімальны адпускны кошт на мацаваныя пладовыя віны павялічваецца на 10 капеек — да 3 рублёў 9 капеек.
Цікава, што павышэнне коштаў на пладовае віно чамусьці ўзгадніла Міністэрства замежных спраў.
Дарэчы, наконт таго, ці можа пладова-ягаднае віно стаць нацыянальнай ідэяй беларусаў, у праграме "Ідэя Х" разважаў гісторык Яўген Сурскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.