На 15 сутак асудзілі страйкамаўца, які дарыў жанчынам кветкі
У Салігорску на 15 сутак асудзілі страйкамаўца Аляксандра Новіка, паведамляе ТГ-канал "Вясна назірае".
Новіка затрымалі 7 сакавіка ў салігорскім парку, калі ён дарыў жанчынам кветкі.
Суд над ім прайшоў 9 сакавіка ў будынку Салігорскага РУУСа. За кветкі салігорцу прысудзілі адміністрацыйны арышт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.