На 45-м годзе жыцця памёр старшыня праўлення "Тэхнабанка"
Фота: tb.by
У чацвер, 11 кастрычніка, на 45-м годзе жыцця раптоўна памёр старшыня Праўлення ААТ "Тэхнабанк" Дзмітрый Міхалевіч.
Дзмітрый Леанідавіч нарадзіўся ў Мінску 13 студзеня 1973 года. Працаваць у банкаўскай сферы пачаў яшчэ падчас вучобы на трэцім курсе БДЭУ. Яму ўдалося пабудаваць паспяховую кар'еру, прайшоўшы шлях ад спецыяліста да старшыні Праўлення банка.
"Няма больш з намі яркага лідэра, прафесіянала сваёй справы, мудрага дарадцы і проста добрага, светлага чалавека, ўзору жыццялюбства, аптымізму і чалавечнасці. Жыццёвая пазіцыя Дзмітрыя Леанідавіча вартая стаць прыкладам для ўсіх нас", — адзначаюць калегі Міхалевіча ў некралогу на сайце ААТ “Тэхнабанк”.