На 62-м годзе жыцця памёр прэзідэнт В'етнама

На 62-м годзе жыцця памёр прэзідэнт В'етнама

Раніцай 21 верасня на 62-м годзе жыцця памёр прэзідэнт В'етнама Чан Дай Куанг. Здарылася гэта ў бальніцы. У прэзідэнта было цяжкае захворванне. Працяглы час ён з'яўляўся кіраўніком "сілавікоў", краіну ўзначаліў два гады таму. Чан Дай Куанг быў 10-м прэзідэнтам В'етнама.

Чан Дай Куанг наведваў Беларусь з афіцыйным візітам у чэрвені 2017 года (гл. відэа), сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Прэзідэнт В'етнама заявіў у Мінску пра "вялізны патэнцыял для развіцця супрацоўніцтва [паміж краінамі] у многіх сферах".

На 62-м годзе жыцця памёр прэзідэнт В'етнама
Аляксандр Лукашэнка і Чан Дай Куанг на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, 2017 год. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі