На акцыі айцішнікаў каля стэлы ў Мінску прайшоў хапун
Акцыя айцішнікаў каля стэлы ў Мінску завяршылася брутальнымі затрыманнямі, піша "Наша Ніва". Па звестках журналістаў, затрымалі некалькі чалавек, большасць паспела разбегчся.
Затрыманых садзяць у мікраатобусы без нумароў.
Па звестках тэлеканала "Белсат", людзей затрымліваюць не толькі каля набярэжнай Свіслачы, але і ў пераходах, і паблізу гасцініцы "Юбілейная".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.