На Алу Пугачову напісалі данос у Генпракуратуру Расіі

Ала Пугачова / АГН "Масква"
Ала Пугачова / АГН "Масква"

Генпракуратура Расіі атрымала данос на спявачку Алу Пугачову. Яе просяць праверыць на фінансаванне Узброеных Сіл Украіны. Адпаведны зварот напісаў кіраўнік Федэральнага праекта па бяспецы і барацьбе з карупцыяй Віталь Барадзін, паведамляе ТАСС.

Барадзін заявіў, што Пугачова, пражываючы ў Ізраілі, працягвае крытыкаваць вайну ва Украіне (ён называе гэта "спецыяльнай ваеннай аперацыяй").

Таксама ён падкрэсліў, што спявачка падтрымлівае дзеячаў культуры і мастацтва, якія пакінулі Расію, крытыкуюць вайну і фінансава дапамаюць Украіне.

Некалькі дзён таму ён напісаў падобны данос на актрысу Лію Ахеджакаву, якая актыўна крытыкуе вайну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі