На Аўгустоўскім канале мінчук патапіў свой джып (фота, відэа)
Непрыемна скончылася для мінчука паездка на Аўгустоўскі канал пад Гродна. Як піша сайт s13.ru, спрабуючы выцягнуць заглухлы катэр, мужчына ўтапіў свой аўтамабіль.
Выцягнуць джып не змаглі нават супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца здарэння. Дапамога "тапельцу" прыйшла ад памежнікаў: яны выцягнулі аўтамабіль магутным "Уралам".
Па словах відавочцаў, пад вадой аўто прабыло каля чатырох гадзін.