На аўтавакзале "Цэнтральны" ў Мінску можна будзе зрабіць ПЛР-тэст

Аўтавакзал "Цэнтральны" ў Мінску​
Аўтавакзал "Цэнтральны" ў Мінску​

Пасажырам аўтатранспарту ў Мінску стануць даступныя два віды тэставання на COVID-19 у новай лабараторыі. Яна адкрыецца ў аўторак на тэрыторыі сталічнага аўтавакзала "Цэнтральны", паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Гаворка ідзе аб стандартным тэставанні метадам ПЛР і экспрэс-аналізе на антыген (ДЭТ Ag). У першым выпадку вынік будзе гатовы цягам сутак (папярэдні электронны запіс), у другім — цягам 30 хвілін ("жывая" чарга).

Лабараторыя будзе размяшчацца на вуліцы Бабруйскай, 6-1, на другім паверсе, у пакоі маці і дзіцяці. Даведку можна атрымаць па тэлефоне: 8(017) 319-69-84.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі