На аздараўленне ў беларускі летнік "Зубраня" прыедуць трыста дзяцей з Сірыі
У траўні-чэрвені на адпачынак і аздараўленне ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня" прыедуць трыста дзяцей з Сірыі. Грошы на гэта вылучаць з рэзервовага фонду кіраўніка Беларусі, паведамляе tut.by.
Дзецям не толькі акажуць санаторна-аздараўленчыя паслугі, але і падрыхтуюць для іх экскурсійна-культурныя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы.
Дарэчы, сірыйскія дзеці прыязджаюць на аздараўленне ў Беларусь ужо не першы раз. У жніўні 2017 года 80 сірыйскіх дзяцей адпачылі ў летніках "Зубраня" і "Крынічка". Сёлета ў студзені ў "Зубраняці" адпачывалі 144 дзіцяці.