На БАТЭ у матчы з "Ромай" у букмекераў зараблялі да 10 мільёнаў

На БАТЭ у матчы з "Ромай" у букмекераў зараблялі да 10 мільёнаў

БАТЭ сенсацыйна абыграў "Рому" у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў з лікам 3:2. Ці прагназавалі гэтую перамогу букмекеры — правяраем.


Толькі каля 5% паставілі на чыстую перамогу БАТЭ у букмекерскай канторы "Алімп". А самая вялікая стаўка — усяго 50 тысяч.

"Канкрэтна на перамогу барысаўчан паставілі ад 5% да 10%. А самая высокая стаўка — тысяч 50. Ставілі, праўда, на фору, на іншае".

Да двух мільёнаў ставілі на перамогу ў канторы "Алімбет". На рымлян і барысаўчан ставілі прыкладна напалову. Верылі ў каманду. З каэфіцыентам 5 — гэта да 10 мільёнаў у плюс.

"Можа, гэта верныя заўзятары, але прыкладна напалову стаўкі прыйшліся. У нас максімальная — 2 мільёны, ставілі і на тых, і на тых".

Агулам на гульню БАТЭ-"Рома" паставіла 650 чалавек у букмекерскай канторы Maxline. Максімальная стаўка на барысаўчан — 500 тысяч, а на "Рому" — 2 мільёны. З каэфіцыентам 5 і стаўкай у паўмільёна выйгрыш быў 2,5 мільёна.

Фота: news.meta.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі