На беларуска-польскай мяжы канфіскавалі “LEGO” на 2,5 млрд рублёў

На беларуска-польскай мяжы канфіскавалі “LEGO” на 2,5 млрд рублёў

На беларуска-польскай мяжы канфіскавалі буйную партыю канструктараў “LEGO”. Яе выявілі ў грузавым аўтамабілі ў пункце мытнага афармлення “Казловічы”, паведамляе газета “Заря”са спасылкай на прэс-службу Брэсцкай мытні.

Грузавы аўтамабіль “Вольва”, якім кіраваў грамадзянін Польшчы, рухаўся з Чэхіі на тэрыторыю Еўразійскай эканамічнай зоны. Пры правядзенні мытнага дагляду  было выяўлена значнае перавышэнне тавару. Згодна з заяўленай інфармацыяй, цацкі-канструктары “LEGO” знаходзіліся ў паўпрычэпе на 13 грузавых месцах. Аднак у пададзеных мытнікам дакументах адсутнічала інфармацыя пра аналагічны тавар на 45 грузавых месцах. Тым самым суб'ект гаспадарання меў намер паменшыць памер мытных плацяжоў на 900 мільёнаў рублёў.

У выніку да рашэння суда былі канфіскаваны больш за 5 тысяч цацак-канструктараў, кошт якіх перавышае 2,5 мільярда рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі