На Беларускай АЭС уключылі адзін энергаблок

На Беларускай АЭС уключылі адзін з энергаблокаў

На Беларускай АЭС уключылі адзін з энергаблокаў / belaes_oficial

На Беларускай АЭС уключылі другі энергаблок, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал электрастанцыі.

Гаворыцца, што на гэтым энергаблоку завяршыўся комплекс работ па дыягностыцы датчыкаў забяспечвальных сістэм. "Пасля пацверджання ўсіх параметраў бяспекі блок уключаны ў працу", — заяўляюць на АЭС.

Пра тое, што на БелАЭС адключаныя абодва энергаблокі стала вядома ў сярэдзіне снежня 20234-га. Перад тым анансавалі планавы рамонт першага энергаблока. Толькі пасля публікацый у СМІ кіраўніцтва АЭС было вымушанае прызнаць, што другі энергаблок таксама адключаны. Прычынай назвалі "спрацоўванне аднаго з датчыкаў". Дата адключэння не называлася.

Неафіцыйныя крыніцы сцвярджалі, што другі энергаблок адключаны праз парушэнне герметычнасці першага контуру. І адбылося гэта яшчэ ў ноч на 4 снежня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі