На беларускіх складах засталося хакейных сувеніраў на 9 млрд

Пра іх колькасць паведаміў старшыня Федэрацыі хакея і кіраўнік дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату свету Яўген Ворсін, піша "Прессбол".



Чыноўнік нагадаў, што за тры месяцы да чэмпіянату, гэта значыць 9 лютага, Беларусь абавязаная зняць з продажу ўсю прадукцыю з лагатыпам чэмпіянату свету. З гэтага часу будзе прадавацца толькі прадукцыя шведскай кампаніі. Такое патрабаванне выставіла міжнародная хакейная федэрацыя.



На складах застаецца нерэалізаваная прадукцыя прыкладна на 9 мільярдаў рублёў. Беларусь можа прадаваць сувеніры без лагатыпа чэмпіянату, але толькі не там, дзе прадаюць афіцыйныя партнёры. Напрыклад, у фан-зонах або ўнутры арэн беларускія сувеніры прадавацца не будуць.



Рэшту сувеніраў беларускі гандаль паспрабуе прадаць пасля заканчэння турніру.



Фота — ctv.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі