На Беларускім металургічным заводзе адбылася ўспышка каранавіруса

На Беларускім металургічным заводзе адбылася ўспышка каранавіруса

На Беларускім металургічным заводзе ў Жлобіне адбылася ўспышка каранавіруса. Пацверджаны дыягназ COVID-19 маюць больш за 300 чалавек (на 3 лютага). На прадпрыемстве кажуць, што гэта толькі 2,5% ад агульнай колькасці работнікаў.

Начальнік медыка-санітарнай часткі БМЗ Святлана Зак кажа, што напружанымі былі ўжо апошнія дні студзеня, а ў пачатку лютага сітуацыя не палепшылася: "Фіксуем ўсплёск захворвання COVID-19 і вострых рэспіраторных захворванняў".

Работнікі прадпрыемства могуць заставацца дома без бальнічнага на адзін, два ці тры дні з захаваннем 80% заробку. У "сацыяльны адпачынак" адпускае непасрэдны кіраўнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі