На будоўлі жылога раёна "Паўночны бераг" перакуліўся кран

На месцы здарэння

На месцы здарэння / @minsknews_by

На будаўнічай пляцоўцы жылога раёна "Паўночны бераг" перакуліўся кран, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны". Кран выкарыстоўваўся для падачы грунту ў пазухі падмурка ўнутры будынка. Паводле папярэдняй інфармацыі, страла вывернулася больш, чым звычайна, ад гэтага кран і перакуліўся.

Кіроўца крана не пацярпеў. Тэхніка, сцвярджае агенцтва, таксама істотных пашкоджанняў не атрымала.

"Паўночны бераг" — гэта вялікі жылы комплекс, які будуюць паміж Цнянскім вадасховішчам і Драздамі. Забудоўшчык абяцаў пераважна малапавярховую забудову. Аднак у пачатку красавіка з'явілася інфармацыя, што інвестар праекта — бізнэсовец з ААЭ Махамед Алабар — мае намер сысці з Беларусі і прадаць недабудаваны праект. Дольшчыкаў "Паўночнага берага" гэтая навіна расчаравала, яны выказвалі асцярогі, што праект перагледзяць, ушчыльняць, і замест абяцанага якаснага жылля яны атрымаюць кватэры ў раёне з шматпавярховікамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі