На чыгунцы рэзка павялічылася колькасць няшчасных выпадкаў

У Беларусі на чыгунцы адзначаецца рэзкае павелічэнне няшчасных выпадкаў. За апошнія два дні іх зафіксавалі чатыры, інфармуе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

Увечары 11 лютага на станцыі "Беларусь" таварны цягнік збіў 30-гадовага мужчыну, які раптоўна з'явіўся на чыгунцы і спрабаваў перайсці рэйкі. Ён загінуў. У той жа дзень позна ўвечары на перагоне Лучэса — Журчава грузавы цягнік смяротна траўмаваў 50-гадовага жыхара Віцебска.

Раніцай 12 лютага на баранавіцкім накірунку дзве жанчыны былі збітыя электрычкамі. Раніцай на перагоне Фаніпаль — Памыслішча пад цягнік Стаўбцы — Мінск трапіла 58-гадовая жыхарка вёскі забалоцце Мінскага раёна. Яна стаяла каля чыгункі з апранутым на галаву капюшонам і на гукавыя сігналы, якія падаваў машыніст, не рэагавала. Яна атрымала шматлікія траўмы. На прыпынку Атцэда загінула 31-гадовая жыхарка Стаўбцоў — яна ішла каля чыгункі насустрач цягніку, на гукавыя сігналы не рэагавала. У выніку, жанчыну закранула падножка дзвярэй вагона электрычкі Баранавічы — Мінск.

Як адзначае Генадзь Варсо, намеснік начальніка аддзела ўпраўлення арганізацыі забеспячэння грамадскай бяспекі на аб'ектах транспарту МУС, у большасці выпадкаў прычынай здарэнняў стала грэбаванне правіламі знаходжання на чыгунцы і асабістая няўважлівасць людзей. Дарэчы, з пачатку года было зафіксавана 16 фактаў атрымання траўмаў на чыгунцы, 13 чалавек загінулі, 3 атрымалі цяжкія траўмы.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі