На “Джазавай субоце ля Ратушы” гралі амерыканскія і нямецкія музыкі (фота)

На “Джазавай субоце ля Ратушы” гралі амерыканскія і нямецкія музыкі (фота)

У другі дзень фестывалю “Джазавыя суботы ля Ратушы”, які прайшоў 18 чэрвеня, адбыліся выступы нямецка-французскага дуэту Nils Wogram — Bojan Z. Duo, Ian Show (Вялікабрытанія) сумесна з трыа Канстанціна Гарачага і Джаз-бэнда Аркестра ВВС ЗША ў Еўропе Abassadors.

Гэтым разам надвор’е паспрыяла музыцы, і гледачоў было ці не ўдвая болей, чым у першы, вельмі халодны дзень фестывалю. Атмасфера атрымалася больш раскаванай — і дзякуючы цудоўнаму голасу Іена Шоў, і свінгам, і поп-хітам ў выкананні Ambassadors.

Аднак гэты вечар стаў па-сапраўднаму асаблівым за кошт ліндзі-хон танцораў, якія запоўнілі прастору перад сцэнай, а таксама дзякуючы звычайным гледачам, якія да іх далучыліся.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі