На Еўра-2016 зборная Англіі перамагла каманду Уэльса — 2:1

На Еўра-2016 зборная Англіі перамагла каманду Уэльса — 2:1

На чэмпіянаце Еўропы па футболе 2016 года 16 чэрвеня прайшоў матч Англія — Уэльс. Спярша ўдача была на баку валійцаў: Гарэт Бэйл адкрыў лік на 42-й хвіліне гульні.

У другім тайме на 56-й хвіліне футбаліст зборнай Англіі Джэймі Вардзі зраўняў лік. І да самага канца гульні каманды трымаліся на роўных.

Толькі ў даданы час Дэніэл Старыдж забіў апошні мяч у гульні і вырваў перамогу для зборнай Англіі — 2:1.

У выніку ў групе В першае месца зараз займае Англія, на другім месцы — каманда Уэльса, на трэцім — Славакія, чацвёртае месца займае зборная Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі