На форуме ў Рызе праваабаронцы заклікалі вызваліць усіх палітзняволеных

Удзельнікі Форума грамадзянскай супольнасці, які праходзіць у межах саміта Усходняга партнёрства, звярнуліся з патрабаваннем да кіраўнікоў краін-партнёраў тэрмінова вызваліць усіх палітзняволеных.

Тэкст рэзалюцыі зачытаў перад удзельнікамі Форума Алесь Бяляцкі.

“Удзельнікі ІІ Форума канферэнцыі грамадзянскай супольнасці заклікаюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных у Арменіі, Азербайджане і Беларусі. Урады гэтых краін павінны прызнаць, што наяўнасць зняволеных па палітычных матывах несумяшчальная з тымі абавязальніцтвамі, якія яны ўзялі на сябе, стаўшы ўдзельнікамі Усходняга партнёрства. Палітзняволеныя павінны быць вызваленыя, пераслед няўрадавых арганізацый павінен спыніцца, правы чалавека павінны паважацца”.

Зварот перададуць лідарам краін-партнёрам, кіраўнікам краін Еўрасаюза.

Нагадаем, саміт Усходняга партнёрства пройдзе ў Рызе 21-22 траўня і пачнецца сёння ўвечары.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі