На футбольным полі ў Пакістане адбыўся выбух, ёсць ахвяры
Не меней за 11 чалавек загінулі пры выбуху на футбольным полі ў Карачы. Яшчэ каля 20 чалавек атрымалі раненні.
Паводле інфармацыі мясцовых уладаў, якую перадае ВВС, выбуховае прыстасаванне, прымацаванае да матацыкла, узарвалася пасля заканчэння футбольнага матчу. Шмат хто з загінулых былі непаўналетнімі гледачамі гульні.
Як паведамляе паліцыя, зламыснікі разлічвалі падарваць аднаго з міністраў урада правінцыі Сінд. Але ён ад выбуху не пацярпеў.
Пакуль што ніводная групоўка не ўзяла на сябе адказнасці за здарэнне.
Фота — thenews.com.pk