На Генасамблеі ААН венгры пераблыталі Ціханоўскую з Макеем

Святлана Ціханоўская ў Нью-Ёрку
Святлана Ціханоўская ў Нью-Ёрку

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка распавёў пра пацешны выпадак, які адбыўся падчас Генасамблеі ААН:

"Дарадца венгерскага міністра падышла да Сьвятланы Ціханоўскай удакладняць пра час сустрэчы зь міністрам. Аказалася, у іх была сустрэча з Макеем, але паблыталі. Бывае".

Уладзімір Макей у часе Генеральнай асамблеі ААН паспеў сустрэцца ўсяго з пяццю калегамі з іншых краін. Адным з іх стаў міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петар Сіярта. Акрамя "перспектыў двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы фінансаў і сельскай гаспадаркі" міністры абмеркавалі "праблемныя пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і ЕС, сітуацыю ў рэгіёне Усходняй Еўропы" і "іншыя тэмы, якія прадстаўляюць
узаемную цікавасць", — сказана ў прэс-рэлізе МЗС Беларусі.

А вось Ціханоўская за час Генасамблеі ААН паспела сустрэцца з дзесяццю міністрамі замежных спраў. А акрамя іх — з двума прэзідэнтамі, кіраўніком Еўракамісіі і генсекам Савета Еўропы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі