Ціханоўская — Макей: 16:6. Лідарка апазіцыі абагнала міністра па сустрэчах у ААН

Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская

Па колькасці сустрэч з сусветнымі лідарамі падчас Генасамблеі ААН лідарка беларускай апазіцыі пакінула міністра замежных справаў Беларусі далёка за спінай. Яна перамагае з лікам 16:6.

Макей за 5 дзён у ААН не сустрэўся ні з адным прэзідэнтам, а ў спісе Ціханоўскай іх два. На карысць ёй мы залічылі таксама сустрэчы з прадстаўнікамі Big Tech і бізнеса, на яго карысць — падпісанне Канвенцыі аб спрашчэнні ўмоў перасячэння межаў пры міжнароднай чыгуначнай перавозцы.

Ціханоўская — Макей: 16:6. Лідарка апазіцыі абагнала міністра па сустрэчах у ААН

Суразмоўцы Ціханоўскай:

- прэзідэнт Літвы
- прэзідэнт Польшчы
- кіраўніца Еўракамісіі
- генсек Рады Еўропы
- міністр замежных справаў Аўстрыі
- міністр замежных справаў Іспаніі
- міністр замежных справаў Латвіі
- міністр замежных справаў Літвы
- міністр замежных справаў Нарвегіі
- міністр замежных справаў Партугаліі
- міністр замежных справаў Польшчы
- міністр замежных справаў Фінляндыі
- міністр замежных справаў Швецыі
- міністр замежных справаў Эстоніі
- прадстаўнікі Big Tech (Google, Facebook, Instagram)
- прадстаўнікі бізнеса

Суразмоўцы Макея:

- міністр замежных справаў Турцыі
- міністр замежных справаў Венгрыі
- міністр замежных справаў Пакістана
- міністр замежных справаў Нікарагуа
- міністр замежных справаў Бразіліі
- падпісаў адну міжнародную Канвенцыю

Ну і хто цяпер напраўду прадстаўляе Беларусь у ААН?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі