На Гродзеншчыне з выбаркамаў вывелі ўжо зацверджаных апазіцыянераў

Беспрэцэдэнтны выпадак у гісторыі выбарчага працэсу зафіксаваны ў раённым цэнтры Свіслач на Гродзеншчыне. Партыя БСДГ вылучыла ва ўчастковыя камісіі чатырох чалавек – Мікалая Лукшу, Міхаіла Казака, Аляксандра Палубінскага і Дзмітрыя Бузука. Яшчэ трое мясцовых актывістаў вылучаліся шляхам збору подпісаў. На паседжанне адміністрацыі Свіслацкага райвыканкаму Гродзенская абласная арганізацыя партыі накіравала свайго прадстаўніка Віктара Дзесяціка. Падчас паседжання афіцыйна было заяўлена, што ўсе вылучаныя ўвайшлі ў іх склад, за выняткам двух асобаў, якія раней мелі судзімасці. У наступныя дні вылучаным партыйцам і актывістам тэлефанавалі з выканкаму і паведамлялі, што яны ўключаныя ў склад участковых выбарчых камісій, адзначае сайт Праваабарончага цэнтра "Вясна".

Афіцыйна надрукаваныя склады ўчастковых камісій выйшлі толькі 13 сакавіка ў мясцовай раённай “Свіслацкай газеце”. Аднак, нікога з 7 прадстаўнікоў БСДГ і вылучаных грамадс-палітычных актывістаў у складах камісій няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі