На Каляды на мяжы з Літвой адкрылі пункты спрошчанага пропуску

На Каляды на мяжы з Літвой адкрылі пункты спрошчанага пропуску

З нагоды каталіцкага Раства на мяжы з Літвой адкрылі пункты спрошчанага пропуску. Паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта, пункт “Кемелішкі” працуе ў Астравецкім раёне з 10.00 да 17.00 паводле беларускага часу 24, 25 і 26 снежня. Праз яго жыхары памежнай зоны, якім дазволенае спрошчанае перасячэнне мяжы, могуць пешшу трапіць у суседнюю краіну.

26 снежня будзе таксама працаваць пункт “Лынтупы” ў Пастаўскім раёне. Графік яго працы — з 9.00 да 20.00 паводле беларускага часу.

Каб скарыстацца гэтымі пунктамі, трэба мець пры сабе пашпарт з візай суседняй дзяржавы, а таксама дакумент, які пацвярджае сталае пражыванне ў памежнай зоне.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі