На канцэрце Саладухі ў “Мінск-Арэне” чакаецца аншлаг
Амаль усе квіткі на яго суботні канцэрт прададзеныя.
Прынамсі, на сайце ticketpro.by вольных квіткоў няма, толькі адзін квіток застаўся па стане на 17:40 7 сакавіка на сайце kvitki.by.
Трэба сказаць, што цана білетаў была вельмі дэмакратычная, усяго 260 тыс. рублёў.
Аляксандр Саладуха будзе першым з выканаўцам, якія жывуць у Беларусі, што збярэ “Мінск-Арэну”, — адзначае “Наша Ніва”.