На ліквідацыю наступстваў на ЧАЭС Беларусь накіруе каля 2 млрд долараў

У бліжэйшыя пяць гадоў беларускія ўлады плануюць накіраваць на ліквідацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС каля 30 трыльёнаў рублёў (каля 2 мільярдаў долараў). Па словах начальніка дэпартамента ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС МНС Беларусі Уладзіміра Чэрнікава, гэта адбыдзецца ў рамках адпаведнай дзяржаўнай праграмы.

Па словах Чэрнікава, якія перадае ria.ru, адным з асноўных напрамкаў дзяржпраграмы стане сацыяльная абарона жыхароў пацярпелых тэрыторый — ільготы і кампенсацыі, бясплатнае харчаванне школьнікаў.

Другім кірункам стануць ахоўныя меры ў сельскай і лясной гаспадарцы. У прыватнасці, у сельскагаспадарчыя глебы будуць уносіць угнаенні для звязвання цэзія, каб атрымоўваць на гэтых тэрыторыях чыстую раслінную прадукцыю.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі