На літоўскай і латвійскай мяжы стаяць больш як 900 грузавікоў
На літоўскай мяжы зноў вялікія чэргі грузавікоў. Як паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта па стане на 14.00, агулам на выездзе з Беларусі стаіць болей за 600 машын. У Каменным Логу іх 220, у Прывалцы — 151, у Катлоўцы — 140, у Беняконях — 118.
У Катлоўцы і Каменным Логу ёсць таксама чэргі легкавікоў на выездзе з Беларусі — 10 і 25 машын адпаведна. Апроч таго, у Катлоўцы на ўездзе ў краіну стаіць 10 грузавікоў, а ў Беняконях іх 40.
Вялікія чэргі і на мяжы з Латвіяй: У Грыгароўшчыне 145 машын на выездзе, ва Урбанах — 130.
На польскай мяжы у некаторых пунктах ёсць нязначныя чэргі. На ўкраінскай мяжы праезд вольны.