На месцы паліграфкамбіната ў Мінску не з'явіцца пяцізоркавы гатэль
На месцы паліграфкамбінатаімя Якуба Коласа ў Мінску (вул.Красная, 23) не з'явіцца пяцізоркавы гатэль. Савет міністраў пастановай №135 скасаваў інвестыцыйную дамову з кампаніяй "Мінск Прынцэс Гатэль", падкантрольнай турэцкаму холдынгу "Ірада".
Дамова скасоўваецца "па пагадненні бакоў".
Дамова паміж Мінгарвыканкамам і прадпрыемствам "Мінск Прынцэс Гатэль" была падпісаная ў снежні 2014 года. На месцы камбіната да сярэдзіны 2019 года планавалася пабудаваць пяцізоркавы гатэльны комплекс. У гатэлі меркавалася зрабіць 250 нумароў, ніжні паверх аддаць пад гандлёвыя аб'екты. Фасадам помніка архітэктуры планавалася вярнуць першапачатковы выгляд.
Акрамя самога гатэля ў комплекс мусілі ўвайсці яшчэ два будынкі. У адным павінен быў размясціцца забаўляльны цэнтр з кіназалай, казіно і інш. У другім мусілі з'явіцца шматфункцыйныя залы, якія можа выкарыстоўваць як кангрэс-холы ці для выставаў.