На месцы забойства Бабчанкі выявілі гільзы ад пісталета Макарава
Журналіста Аркадзя Бабчанку застрэлілі хутчэй за ўсё з пісталета Макарава, перадае агенцтва УНН са спасылкай на ўкраінскую паліцыю.
"На месцы забойства былі выяўленыя тры гільзы калібру 9 мм пад "Макараў", — распавялі ў паліцыі. Супрацоўнікі паліцыі пацвердзілі, забойца стрэліў у Бабчанку тройчы, і ўсе тры разы — у спіну журналіста.
У расійскага журналіста Аркадзя Бабчанку стралялі 29 траўня каля яго кватэры ў Кіеве. Ад раненняў ён памёр у "хуткай" па дарозе ў лякарню. Украінскія праваахоўнікі пачалі крымінальную справу за наўмыснае забойства. Быў абнародаваны фотаробат меркаванага забойцы.