На Мінскай будоўлі рабочы зваліўся ў шахту ліфта з сёмага паверха
На месцы здарэння
На будаўніцтве адной са шматпавярховак комплексу "Паўночны бераг" сур'ёзна траўмаваны рабочы, расказалі ў СК. 20-гадовы мантажнік займаўся ўстаноўкай ліфтавай лябёдкі на 7-м паверсе будынка, але зваліўся ў шахту. Са шматлікімі траўмамі яго забралі ў бальніцу.
Як высветлілі следчыя, хлопец з напарнікам спрабавалі прымацаваць лябёдку да верхняй бэлькі. Аднак падчас работ яна сарвалася з крукоў і прабіла драўляны насціл, які прыкрываў ліфтавую шахту.
Дадамо, што мантажнік не быў прышпілены страховачным тросам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.