На мінскай "Чыжоўка-Арэне" прайшла масавая малітва за Беларусь (відэа)

30 траўня ў культурна-спартовым комплексе "Чыжоўка-Арэна" ў Мінску адбылася масавая малітва за Беларусь. Удзел у ёй прынялі некалькі соцень хрысціян.

Хаця малітву арганізавала Рэлігійнае аб'яднанне абшчын хрысціян поўнага Евангелля ў Беларусі, але прыйшлі на яе таксама праваслаўныя і католікі. Ініцыятары атрымалі дазвол на дзвюхгадзінную малітву з колькасцю прысутных да 700 чалавек. Але, як піша krynica.info, ахвочых прыйшло больш, чым змяшчалі трыбуны ў зале гульнявых відаў спорту "Чыжоўка-Арэны".

З прывітальным словам выступіў біскуп ХПЕ Леанід Вараненка. Потым вернікі памаліліся аб бласлаўленні ўсіх сфераў жыцця беларускага народа, за ўрад краіны, за ўмацаванне сем'яў, за выхаванне моладзі на хрысціянскіх каштоўнасцях, супраць сіроцтва, супраць наркатычнай і алкагольнай залежнасці. Зборная каманда музыкаў і вакалістаў з поўнаевангельскіх цэркваў выканала некалькі песень, звернутых да Ісуса Хрыста, словы якіх высвечваліся на вялікім экране, адзначае interfax.by.

Завяршыла малітву песня "Вечны жыві, мая Беларусь".

Фота — krynica.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі