На мінскай вуліцы "прызямліўся" самалёт Ан-2, у ім адкрыюць кавярню
Раніцай 27 сакавіка ў Мінску на Кастрычніцкай вуліцы "прызямліўся" самалёт Ан-2. Мяркуецца, што ў ім адкрыюць кавярню.
Як даведалася Еўрарадыё, у гэтага самалёта першы палёт быў у 1967 годзе, ён перавозіў грузы. Пасля яго выкарыстоўвалі ў Добраахвотным таварыстве садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту. У 1992 годзе Ан-2 выкарыстоўвалі ў Віцебскім аэраклубе, праз некалькі гадоў яго адправілі на захоўванне ў Віцебскім раёне. У лістападзе 2018-га Дзяржаўны камітэт па маёмасці выставіў самалёт на распродаж.
Раман Пратасевіч, Еўрарадыё