На МТЗ загінуў рабочы: майстар кавальскага цэха трапіў у драбамётны барабан
Аляксандр Трушчанка / "ВКонтакте"
На Мінскім трактарным заводзе 20 жніўня загінуў рабочы. Майстар кавальскага цэха Аляксандр Трушчанка быў заціснуты паміж сценкамі драбамётнага барабана.
МНС паведамляе, што інцыдэнт адбыўся ў пятніцу днём. У 16:28 ратавальнікі атрымалі паведамленне пра тое, што мужчына 1985 года нараджэння трапіў у драбамётны барабан у кавальскім цэху на тэрыторыі МТЗ у Мінску.
Супрацоўнікі МНС дэблакавалі мужчыну, але ён на той момант ужо быў мёртвы. Прычына інцыдэнту, паводле звестак прэс-службы ведамства, — парушэнне загінулым правілаў бяспекі.
Аляксандр Трушчанка быў жанаты. Еўрарадыё выказвае спачуванні сваякам і калегам загінулага рабочага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.