На мясцовыя выбары зарэгістравалі больш за 22 тысячы кандыдатаў у дэпутаты

На мясцовыя выбары зарэгістравалі больш за 22 тысячы кандыдатаў у дэпутаты

На мясцовыя выбары ў Беларусі зарэгістравалі 22 278 кандыдатаў у дэпутаты. Пра гэта паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Паводле яе слоў, 311 чалавек атрымалі адмовы ў рэгістрацыі, а 123 самі адклікалі свае кандыдатуры. Ярмошына мяркуе, што і далей магчымыя выпадкі, калі кандыдаты будуць адмаўляцца ад удзелу ў выбарах, інфармуе БЕЛТА.

Большасць сельскіх выбарчых акруг будуць безальтэрнатыўнымі. У Магілёўскай вобласці і ў Мінску безальтэрнатыўных акруг няма. У сталіцы ў сярэднім на адно месца прэтэндуе больш за чатыры чалавекі.

Мясцовыя выбары ў Беларусі пройдуць 18 лютага 2018 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі