На мяжу з Літвой прыбылі танкі і БТРы — "Беларускі Гаюн"

Беларуская вайсковая тэхніка / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота
Беларуская вайсковая тэхніка / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота

Уначы 6 красавіка на чыгуначную станцыю Гудагай, што за 9 км ад мяжы з Літвой, прыбыла вайсковая тэхніка, паведамляе маніторынгавая група "Беларускі Гаюн".

Паводле яе звестак, у складзе эшалона было не менш за 20 адзінак вайсковай тэхнікі, у тым ліку не менш за 10-15 танкаў Т-72Б/Б3, а таксама БТРы, БМП і МТ-ЛБ.

У "Беларускім Гаюне" мяркуюць, што ў Гудагай перапраўлены эшалон з тэхнікай 120-й брыгады, якая дыслакуецца ў мінскім мікрараёне Уручча. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі