На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам стаіць чарга з 1880 фур

Фура на мяжы / sb.by
Фура на мяжы / sb.by

Больш за 1880 фур чакаюць выезду на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам па стане на 22.00 аўторка, паведамляе Дзяржпамежкамітэт.

На беларуска-польскай мяжы перад пунктам пропуску "Бераставіца" сабралася звыш 390 фур, "Казловічы" — больш за 400.

Выезду ў Літву перад пунктам пропуску "Відзы" чакаюць больш за 70 фур, "Катлоўка" — звыш 100, "Каменны Лог" — больш за 270 фур, "Беняконі" — звыш 270, "Прывалка" — больш за 320 фур.

На беларуска-латвійскай мяжы перад пунктам пропуску "Грыгароўшчына" ў чарзе стаяць больш за 50 грузавікоў, "Урбаны" — звыш 10.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі