На МЗС Расіі падалі ў суд з-за выказвання пра затрыманні ў Беларусі
На МЗС Расіі падалі ў суд з-за выказвання пра затрыманне ў Беларусі Юрыя Паўлаўца, Дзмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыптэнкі, аўтараў "Рэгнума". Інфармацыйнае агенцтва абурылася выступам на брыфінгу афіцыйнай прадстаўніцы расійскага знешнепалітычнага ведамства Марыі Захаравай. Было заяўлена, што слова "неданарод" не ўжывалася ў публікацыях, а слова "недадзяржава" ўжывалася "толькі ў дачыненні да Украіны".
"Рэгнум" лічыць, што Захарава "распаўсюдзіла наўмысную хлусню". Як інфармуе РІА "Новости", Прэсненскі суд Масквы прыцягнуў яе ў якасці суадказчыцы па пазову да МЗС аб прызнанні выказванняў прадстаўніцы ведамства несапраўнымі. "Рэгнум" хоча, каб МЗС Расіі выдаліў з свайго сайта гэтую інфармацыю, а таксама, каб было напісанае абвяржэнне.
Суд працягнецца 3 сакавіка.
На сайце Рэгнума ў артыкуле за подпісам "Алла Бронь" можна пабачыць, што слова "недадзяржава" ўжываецца менавіта ў дачыненні да беларускай дзяржавы.