На начальніцу падраздзялення "Мінскводаканала" пачалі справу за карупцыю
Генпракуратура пачала крымінальную справу на былую начальніцу структурнага падраздзялення "Мінскводаканала". Падставай для гэтага сталі матэрыялы праверкі, якую правяло ўпраўленне па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю.
Паводле звестак праваахоўнікаў, з верасня 2020 года па верасень 2021-га жанчына незаконна патрабавала ў чатырох падначаленых аддаць ёй частку грошай, якія яны атрымлівалі як даплату за выкананне абавязкаў часова адсутнага работніка.
Агулам начальніца атрымала больш за 800 рублёў.
Яе дзеянні кваліфікаваныя як завалодванне чужой маёмасцю, здзейсненае службовай асобай з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў (ч. 1 арт. 210 Крымінальнага кодэкса). Максімальна магчымае пакаранне — чатыры гады пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.