На нядзельных акцыях у Мінску затрымалі каля 20 чалавек — валанцёры

Раённы марш у Мінску / скрыншот відэа​
Раённы марш у Мінску / скрыншот відэа​

У спісах валанцёраў, якія публікуе тэлеграм-канал "Спісы затрыманых", 19 прозвішчаў. Гэтых людзей затрымалі напярэдадні за ўдзел у лакальных нядзельных акцыях.

Самая вялікая група — восем чалавек — была дастаўлена ў Ленінскае РУУС. Яшчэ сем чалавек апынуліся ў Партызанскім аддзяленні міліцыі. Па дадзеных валанцёраў, "усе з'ехалі" у ЦІП на вуліцы Акрэсціна.

Раённыя маршы 10 студзеня прайшлі ў розных мікрараёнах Мінска. Найбольш масавыя акцыі адбыліся ў Кунцаўшчыне і Малінаўцы, але людзі выходзілі і ў іншых мікрараёнах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі