На паліцыянта каля беларускага прадстаўніцтва ў Алматы напалі невядомыя
Здарэнне адбылося каля 3-й гадзіны ночы ў аўторак.
Як паведамляе interfax.by са спасылкай на гарадскую паліцыю Алматы, невядомыя нанеслі 41-гадоваму капітану паліцыі ўдар па галаве неўсталяваным прадметам. У паліцыянта закрытая чэрапна-мазгавая траўма і ўшыб галаўнога мозгу. Пацярпелага шпіталізавалі.
Над раскрыццём гэтага злачынства створана спецыяльная следча-аператыўная група з самых дасведчаных супрацоўнікаў, кажуць у гарадской паліцыі.
Фота — telegraf.by